Гісторыя нашай навучальнай установы цесна звязана з імем вялікага беларускага пісьменніка, адданага сына роднай зямлі Якуба Коласа.

 

Традыцыйным для нашага каледжа стала свята Каласавіны, якое праводзіцца штогод. У рамках свята ладзяцца літаратурныя сустрэчы, арганізоўваюцца паездкі на радзіму песняра, праводзяцца літаратурныя чытанні і літаратурна-музычныя імпрэзы, разнастайныя творчыя конкурсы.

 

Кожныя 5 гадоў (2002, 2007, 2012, 2017, 2022) навуковае таварыства «Спасціжэнне» праводзіць Коласаўскія чытанні, прысвечаныя юбілею знакамітага пісьменніка, вучонага, метадыста.

 

У 2022 годзе Лагіновічам Даніілам быў распрацаваны лагатып Коласаўскіх чытанняў.

 

У 2023 годзе ўпершыню былі арганізаваныя Малыя Коласаўскія чытанні, якія былі прысвечаны 100-годдзю выдання паэмы «Новая зямля».

 

Читать статью